Еврокурорт Мабільная версія

Очо-Рыас, Ямайка

  • Размяшчэнне

    Курорт Очы-Рыас (Ocho Rios) на Ямайцы – горад на паўночным узбярэжжы Ямайкі, на беразе заліва Дыскаверы, у акрузе Сэнт-Эн. У цэлым, курортная зона ўяўляе цэлы ланцужок пляжаў, бухт, даўнейшых рыбацкіх вёсачак і мястэчак. Тут можна нацешыцца адзінотай у самым выдаленым кутку курорта, або весяліцца да ўпаду з новымі знаёмымі ў самім Вочы-Рыас.

    Курорт Очы-Рыас на Ямайцы– другі, пасля Мантэга-Бэй, найбуйны турыстычны цэнтр востава, дзе частымі гасцямі з'яўляюцца круізныя лайнеры.

    Асаблівасці клімату і надвор'я

    На курорце Очы-Рыас на Ямайцы пануе трапічны вільготны клімат. Практычна цягам усяго года дзьмуць устойлівыя паўночна-усходнія вятры (пасаты).

    Улетку паветра днём выграваецца да +31-33°C, уначы адзначаецца каля +25°C. Студзень – самы халодны месяц, калі тэмпература паветра змяняецца ад +21°C ноччу да +27-29°C днём.

    Цягам года тут выпадае каля 1800 мм ападкаў. Сезон дажджоў на курорце Очы-Рыас на Ямайцы доўжыцца з мая па кастрычнік.

    Не гледзячы на так званы сезон дажджоў, час цешыцца сонейкам і морам доўжыцца круглы год. Лета проста гарачэйшы час з ледзь вялікай колькасцю дажджоў, але, што не мала важнае, цэны на гатэлі значна ніжэй.

    Асаблівасці пляжаў

    Тартл Біч –галоўны пляж курорта Очы-Рыас на Ямайцы. Упрыгожваюць яго пальмы, якія выратуюць ад пякучага сонца сваім ценем. Уваход на тэрыторыю пляжа платны.

    Залагоджаны пляж Айланд Віладж Біч, дзе можна ўзяць на пракат ручнік, ляжак ці парасон. Уваход таксама платны.

    Мохагоні Біч – невялікі і ўтульны пляж курорта. Трапіць туды можна, мінучы 1 км ад цэнтра гарадка.

    Цікавае

    Курорт Очы-Рыас на Ямайцы з іспанскай мовы перакладаецца як «восем рэк». Ласкава гэта райскае месца завуць «Очы».

    Спрадвечна Очы быў невялікай рыбацкай вёсачкай. Пакуль у 80-х гадах мінулага стагоддзя тут не пачаў развівацца турызм і не ператварыў гэту вёсачку ў цэнтр пляжнага адпачынку, воднага спорту, у тым ліку дайвінга, і гольфа.

    З прыродных набыткаў на курорце Очы-Рыас на Ямайцы ёсць вадаспады Даніс-Рывер, якія ўпадаюць прама ў Карыбскае мора. Можна наведаць дзейную плантацыю і Даліну папарацяў. Музей рэгі – месца, дзе сабрана найшыкоўная калекцыя аб музыке рэгі, яе гісторыі. Не забыты гуру рэгі – Боб Марлі. Працуе музей з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 17:00 і ў суботу з 10:00 да 17:00.

    Начное жыццё тут кіпіць у мностве бараў, рэстаранаў і дыскатэк.

  • 1. Оча-Рыас (Ямайка) - пляж2. Оча-Рыас (Ямайка) - пляж3. Оча-Рыас (Ямайка) - пляж4. Оча-Рыас (Ямайка) - пляж1. Оча-Рыас (Ямайка) - узбярэжжа2. Оча-Рыас (Ямайка) - Оча-Рыас3. Оча-Рыас (Ямайка) - Оча-Рыас4. Оча-Рыас (Ямайка) - прырода1. Оча-Рыас (Ямайка) - сувенірная крама2. Оча-Рыас (Ямайка) - прыстань3. Оча-Рыас (Ямайка) - прырода4. Оча-Рыас (Ямайка) - вадаспады Даннс-Рывер
  • Гатэлі курорта Очо-Рыас

  • Тып пляжу на курорце
    • Пясчаны (белы пясок)
    Уваход у мора на курорце
    • Пясчана-галечны
  • Карта курорта Очо-Рыас