Еврокурорт Мабільная версія

Муйне, Вьетнам

  • Размяшчэнне

    Курорт Муйне ва В'етнаме – курорт на паўднёвым усходзе краіны, якi зараз хутка набірае папулярнасць. Узбярэжжа абмываецца водамі аднайменнага заліва. Муйне знаходзіцца ўсяго ў 20 км ад іншага курорта Фантх'ет.
    Цяжка паверыць, што яшчэ 15 гадоў таму Муйне быў ціхай, маленькай, выміраючай вёсачкай, бо цяпер тут добра развітая інфраструктура: мноства гатэляў абслугоўвае пастаянны паток турыстаў. Абслуговы персанал часта ведае рускую мову, так як курорт Муйне ва В'етнаме асабліва папулярны сярод рускамоўных падарожнікаў.
    Дзякуючы моцным вятрам сюды часта наведваюцца аматары кайт- і віндсерфінгу.

    Асаблівасці клімату і надвор'я

    Дзякуючы свайму размяшчэнню на поўдні краіны на курорце Муйне ва В'етнаме пераважае трапічны клімат, таму большую частку года тут горача, а паветра даволі сухое. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае +26°C. Як і ва ўсім В'етнаме, у Муйне ёсць сезон дажджоў, які доўжыцца з мая па кастрычнік. Аднак у адрозненне ад паўночных і цэнтральных курортаў, тут ападкаў значна менш.

    Найлепшым часам для наведвання курорта Муйне ва В'етнаме з'яўляюцца месяцы з лістапада па красавік, калі ападкаў практычна няма, а сярэдняя тэмпература паветра складае +29°C. Тэмпература вады трымаецца прыкладна на адным узроўні ўвесь год, каля +28°C.

    Прырода

    Усяго ў гадзіне язды ад курорта Муйне ва В'етнаме знаходзіцца запаведнік гары Таку, вышыня якой складае 694 метра. Запаведнік мяжуе з двума рэкамі, а яго мясцовасць ўяўляе сабой пагоркі са спадамі і ўздымамі ад 50 да 100 метраў. Да гэтага часу дакладна невядома, якія віды жывёл водзяцца ў запаведніку, аднак было дакладна ўстаноўлена, што тут жыве вялікая колькасць птушак розных відаў, а таксама малпы, якія жывуць паблізу пагады.

    Недалёка ад запаведніка знаходзяцца плантацыі садавіны Дракона. Гэта сапраўды займальнае відовішча – кусты з ярка-ружовымі шышкамі з зялёнымі хвосцікамі расцягнуліся ўздоўж дарогі на 50 км. Драган-фрукт не мае ярка выяўленага смаку, аднак змяшчае вялікую колькасць вітамінаў і лічыцца аднiм з самых карысных фруктаў у свеце.

    Асаблівасці пляжаў

    Пляж курорта Муйне ва В'етнаме так і называецца Муйне Біч. Ён расцягнуўся на 10 км ад Муйне да Фантх'ета. Большасць гатэляў тут размешчаны прама на пляжы. Нягледзячы на гэта пляжы Муйне гарадскія, і хоць яны ўмоўна падзелены паміж гатэлямі, ніхто не можа забараніць адпачываць у любым месцы ўзбярэжжа.

    Адпачываць на пляжах курорта Муйне ва В'етнаме адно задавальненне, бо яны немнагалюдныя, а пальмы, белы пясок і празрыстае блакітнае мора ствараюць ўражанне знаходжання на незаселеным воставе з зусім не кранутай чалавекам прыродай.

    Цікавае

    Чамскiя вежы – адзін з сімвалаў В'етнама, які застаўся ад старажытнай чамскай культуры. Пабудаваны яны былі ў VIII ст. н.э. Тры вежы, а дакладней храмы, былі пабудаваныя ў гонар прынцэсы Пошану, бога Шывы і быка бога Шывы – Нiньды.

    Чырвоныя выдмы ўяўляюць сабой маленькія скалы, абрывы, мудрагелістыя малюнкі на глебе. Гэтыя астравы яшчэ часам называюць жоўтымі або залацістымi. Навукоўцы сцвярджаюць, што такі рэльеф утварыўся ў выніку вымывання дажджамі глініста-пяшчанай глебы. Невядома колькі яшчэ часу астравы будуць мець такі выгляд як цяпер, таму варта наведаць іх, пакуль яны не ператварыліся ў што-небудзь іншае.

    Маяк Кэ Га – адзін з самых прыгожых маякоў Азіі. Граніт, з якога зроблены маяк, быў прывезены з Францыі. Маяк размешчаны на каменным уцёсе на 64 км над узроўнем мора. На вяршыні маяка ёсць аглядная пляцоўка, падняцца на якую можна паля таго, як пераадолеў 184 прыступкі.

    Недалёка ад Муйнэ ёсць гара Таку, вышыня якой складае 694 метра. На гары можна ўбачыць прыгожую пагаду, а таксама самую вялікую статую Буды, якi ляжыць ва ўсім В'етнаме. Яго даўжыня складае 49 метраў, а вышыня – 11 метраў. Падняцца на гару можна пешшу праз некранутыя жывапісныя джунглі або на фунікулёры.

  • 1. В'етнам - Муйнэ2. В'етнам - Муйнэ3. В'етнам - Муйнэ4. В'етнам - Муйнэ1. Муйнэ - Пляжы2. Муйнэ - Пляжы3. Муйнэ - Пляжы4. Муйнэ - Пляжы1. Муйнэ - Чамскія вежы2. Муйнэ - Чырвоныя Выдмы3. Муйнэ - Маяк Ке Га4. Муйнэ - Гара Таку
  • Транспартная даступнасць

    Бліжэйшы міжнародны аэрапорт знаходзіцца ў Хашыміне і называецца Таншанят. Туды арганізаваны прамыя рэйсы з Масквы. Ад Хашыміна да Муйне 226 км. Іх можна пераадолець на аўтобусе за 5-6 гадзін альбо скарыстацца паслугамі таксі i зэканомiць крыху часу.

    На тэрыторыі курорта Муйне ва В'етнаме зручней за ўсё перамяшчацца на ровары або скутэры, якія можна ўзяць на пракат. Таксама па горадзе ездзяць свайго роду таксі – мотабайкi «се ом», якія могуць даставіць у любое пажаданае месца прызначэння.

  • Гатэлі курорта Муйне

  • Тып пляжу на курорце
    • Пясчаны (белы пясок)
    Уваход у мора на курорце
    • Пясчаны (серы пясок)
    • Пясчана-галечны
    Міжнародная катэгорыя пляжу
    • зялёны сцяг
  • Карта курорта Муйне