Еврокурорт Мабільная версія

Абана Тэрме, Италия

  • Размяшчэнне

    Курорт Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі – адзін з самых старажытных і вядомых курортаў не толькі ў Італіі, але і ва ўсім свеце. Курорт Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі размешчаны ў Паўночнай Італіі ў вобласці Венето ля падножжа Эуганскіх пагоркаў. Адлегласць да горада Падуя складае каля 10 км, а Венецыя знаходзіцца ў 45 км.

    У даліне Тэрме ля Эугенскіх пагоркаў сканцэнтраваныя асноўныя тэрмальныя крыніцы – Тодечыні, Лоролоджыо і Трыесце Вікторыя, якія маюць агульную назву пагоркі Эўгеніі.

    Сучасны Курорт Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі – гэта кангламерат з больш чым 100 гасцініц з цэлымі гразелячэбнымі цэнтрамі і тэрмальнымі басейнамі, а таксама шматлікімі спецыялістамі ў галіне гразелячэння. Старажытныя традыцыі тэрмальнага лячэння ў Абана Тэрме ў нашы дні даведзены да дасканаласці. Створаны пры універсітэце горада Падуі Навукова-даследчы Цэнтр імя П'етра Д'Абано пастаянна праводзіць даследаванні ў галіне гразелячэння, што дазваляе сучаснай медыцыне лячыць розныя хваробы, якія да нядаўняга часу лічыліся паталагічнымі або хранічнымі захворваннямі.

    Асаблівасці клімату і надвор'я

    На курорце Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіімяккі і роўны субтрапічны клімат з вялікай колькасцю сонечных дзен у год. Сярэдняя тэмпература вясной и восеннню +22°С, летам +32°С. Большую частку года сонечна. Мяккае надвор'е курорта Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі дазваляе адпачываць на мінеральных тэрмальных крыніцах круглы год, паколькі ўзвышша, якія размешчаны вакол, закрываюць тэрыторыю мястэчка ад халодных вятроў.

    Прырода

    Курорт Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі акружаны зелянінай прыроднага парку, агульнай плошчай 19 000 гектараў, на тэрыторыі якога расце мноства рэдкіх раслін і дрэў, размешчаны помнікі архітэктуры і мастацтва. Прырода курорта Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі захапляе сваёй прыгажосцю: векавыя дубы і каштанавыя гаі чаргуюцца з міжземнаморскай флорай, тэрасамі вінаградніка і садамі.

    Велічны спакой Эўганскіх пагоркаў і зачараванне іх ландшафтаў сталі крыніцай натхнення і прытулкам такіх паэтаў як Петрарка, Фоскала, Байран і Шэлі.

    Эўганскія пагоркі ўяўляюць сабой нацыянальны прыродны запаведнік, які ўключае большую частку ўзгорыстага ландшафту Падуанскай раўніны. Тут векавыя дубы і каштанавыя лясы чаргуюцца са міжземнаморскімі хмызнякамі і шырокімі ўчасткамі зямлі, на якіх вырошчваюць вінаграднікі і фруктовыя сады.

    Цікавае

    Гісторыя развіцця Абана Тэрме

    Першыя згадкі аб Тэрмах Абана ўзыходзяць да сведчанняў народа Эўганео (XV-XVI стст. да н.э.). Гэтая старажытная традыцыя была працягнута і развіта жыхарамі вобласці Венето, знайшла сваё адлюстраванне ў кульце Апонуса, бога тэрмальных вод і водалячебных працэдур.

    Паводле легенды Абана быў заснаваны грэчаскім героем Гераклам, які пасля працы ў Іспаніі пасяліўся сярод гэтых пагоркаў. Адсюль пайшла назва Абано, што па-грэчаскуу азначае «без пакут». На самай жа справе крыніцы былі знойдзены выпадкова падчас вяртання Юлія Цэзара з паходу супраць галаў, які заўважыў, што капыта і пашкоджаныя суставы коней хутка загойваліся пасля таго, як коні знаходзіліся некаторы час у кантакце з гарачымі тэрмальнымі крыніцамі і балоцістай глебай Эўганскіх пагоркаў.

    У часы росквіту Рымскай імперыі тут актыўна лячыліся патрыцыі і плебеі, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя раскопкі на месцы сучаснага Абана Тэрме. Першыя спробы навуковага даследавання гаючых уласцівасцяў лячэбных гразяў і тэрмальных крыніц Абана Тэрме адносяцца да эпохі Ранняга Адраджэння. Даследаванням тэрмальнай вады Абана Тэрме прысвяціў свае навуковыя працы вядомы лекар і філосаф П'етра д'Абано, у гонар якога ў цэнтры курортнага гарадка Абана Тэрме быў узведзены помнік.

    Пышнасць і прыгажосць мясцовага ландшафту яшчэ ў сярэднія вякі прыцягвалі сюды багатых венецыянскіх «дожаў» і падуанскіх вяльможаў, якія будавалі тут для сябе летнія вілы і аддавалі заказы на іх пабудову і размалёўку самым вядомым архітэктарам і мастакам таго часу. Тут працавалі і такія вядомыя дойліды, як Андрэа Паладый і Вінчэнца Скамоці, Зелоці і Паола Веранэзе.

    Славутасці Абана Тэрме

    У Абана Тэрме знаходзіцца мноства надзвычайных славутасцяў, на якія варта звярнуць увагу. Гэта плошча Сонца і Свету каля царквы Сан-Ларэнца. Плошча ўяўляе сабой гіганстскі сонечны гадзіннік. Побач знаходзіцца бенедэктынскае абацтва Монтэ Сан-Даніэль, якое ўпершыню было ўзгадана ў XI ст.

    Сярод іншых славутасцяў прывабліваюць руіны старажытнарымскага горада Апонус, размешчаныя ў бліжэйшым мястэчку Монтэгрота – старадаўнія цэрквы і саборы на цэнтральных плошчах горада; кварталы вакол П'яцца Крыстафоро Каломбо з фантанамі, прысвечаныя Генуэзскаму мараплаўцу, які адкрыў Амерыку. У наваколлі Абана Тэрме ў мястэчку Ля Дэа Бендата ёсць забаўляльныя паркі з атракцыёнамі, у якіх праходзіць сезонная тэатральная праграма, яркія фальклорныя святы, кіно, дыскатэкі, а таксама размешчана казіно.

    Курорт Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі размясціўся ў унікальным раёне недалёка ад найважнейшых прыродных і культурных славутасцяў Італіі. Курорт размешчаны на тэрыторыі нацыянальнага прыроднага запаведніка Эўганскія пагоркі, маляўнічыя пейзажы якога змяняюцца фруктовымі садамі і бязмежнымі вінаграднікамі.
    Па серпанцінавым дарогам Эўганскіх пагоркаў можна лёгка дабрацца да сярэднявечнага горада Аркуа Петрарка. Недалёка знаходзіцца горад-крэпасць Манселічэ і старажытнае бенедыкцінскае абацтва Абацыя ды Прал'я з нацыянальнай бібліятэкай і цэнтрам па рэстаўрацыі кніг.

    Курорт Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі размешчаны недалёка ад Падуі, буйнога гістарычнага італьянскага цэнтра, тут знаходзяцца знакаміты сабор Святога Антонія і Капэла Скравен'і, найбуйнейшая ў Еўропе плошча Прато дэла Вале з велічным саборам Святой Джусціны. У Падуі ў палацы Бо знаходзіцца найстарэйшы ў свеце універсітэт, дзе выкладаў сам Галілеа Галілей. Вялікую цікавасць уяўляе Палац Правасуддзя, акружаны сярэднявечнымі плошчамі П'яцца дэі Сін'ёры, Пьяцца дэі Фруці і Пьяцца дэла Эрбэ.

    Сёння асаблівая ўвага на курорце надаецца спартыўнаму вольнаму часу гасцей. Адпачывальнікі могуць карыстацца больш васьм'ю дзесяткамі тэнісных кортаў, палямі для гольфа, конюшнямі для верхавой язды, цэнтрам альпінізму, клубамі дэльтапланерызму, возерам для спартыўнай рыбалкі, цірам для лучнікаў і многім іншым. Аматары веласіпеднага спорту знойдуць цікавыя маршруты па навакольных ўзгорках.

  • 1. Абана Тэрме - Эуганскяія пагоркі2. Абана Тэрме -  Эуганскяі пагоркі3. Абана Тэрме  - Эуганскяі пагоркі1. Абана Тэрме - панарама горада2. Абана Тэрме - гатэлі3. Абана Тэрме - вуліцы горада1. Абана Тэрме - Падуя2. Абана Тэрме3. Абана Тэрме - горад Аркуа Петрарка1. Абана Тэрме - тэрмальныя басейны2. Абана Тэрме - тэрмальныя басейны3. Абана Тэрме - гразі фанга
  • Транспартная даступнасць

    Бліжэйшы аэрапорт да курорта Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі знаходзіцца ў Венецыі, куды прызямляюцца аэробусы самых вялікіх нацыянальных і інтэрнацыянальных кампаній. З аэрапорта можна дабрацца да Абана Тэрме на таксі. Акрамя таго, у залежнасці ад маршруту падарожжа, можна скарыстацца паслугамі інтэрнацыянальных аэрапортаў Вероны (80 км) і Трэвіза (70 км).

    Бліжэйшая да Абана Тэрме чыгуначная станцыя – Тэрме Эўгане (Terme Euganee/Montegrotto Terme) – 5 км, дзе робяць прыпынак ўсе цягнікі нацыянальнага і інтэрнацыянальнага значэння. Кірунак Балоння (Bologna) – Венецыя (Venezia). Да курорта Абана Тэрме (Abano Terme) у Італіі ходзіць Загарадны маршрутны аўтобус.
    Таксама зручна ездзіць на цягніке, на які можна сесць на чыгуначнай станцыі Падуі (12 км), дзе спыняюцца таксама цягнікі мясцовага значэння (кірунак Мілан (Milano) – Венецыя (Venezia)).

    Прама ад вакзалу ў Абана Тэрме (Abano Terme) ходзяць аўтобусы. Час паездкі займае 30-40 хвілін. Тут таксама можна злавіць таксі.

  • Гатэлі курорта Абана Тэрме

  • Профіль курорту
    • SPA&Welness
    • Гінекалогія
    • Лячэнне бясплоддзя
    • Захворванні скуры
    • Захворванні апорна-рухальнага апарата
    • Захворванні нервовай сістэмы
    • Захворванні органаў дыхання
    • Оталарынгалогія
    • Захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы
    • Хваробы цывілізацыі
    • Рэабілітацыя пасля аперацый
  • Карта курорта Абана Тэрме