Еврокурорт Мабільная версія

Эфорые Суд, Румыния

  • Размяшчэнне

    Курорт Эфарые Суд у Румыніі (Eforie Sud) – гэта невялікі летні курорт, які ўтульна размясціўся паміж Чорным морам і знакамітым возерам Цекіргіёл (Techirghiol), паміж курортам Эфорые Норд і Тузла. Калі ж казаць дакладна, то Эфорые Суд – гэта паўднёвая частка горада Эфорые.Горад Канстанца змесцаваны на 17 км паўночней.
    Так склалася, што тут пераважна прадстўлены гатэлі класа 2-3*, а гэта робіць Эфорые Суд адным з найболей даступных курортаў Румыніі. Больш таго, Эфорые Суд — досыць ціхае месца, дзе ў цені пышнай расліннасці ў мерны летні дзень гуляюць сем'і з дзецьмі.

    Асаблівасці клімату і надвор'я

    Клімат курорта Эфарые Суд у Румыніі ўмерана-кантынентальны са значным уплывам марскога. Лета тут цёплае (сярэдняя дзённая тэмпература ліпеня каля +29°С ) і мяккая маласнежная зіма (каля 0°С), аднак дзьмуць вятры, хуткасць якіх каля 4 м/с. Ападкаў вывальваецца зусім не шмат, у сярэднім 400 мм у год. Тут сонца свеціць прыкладна 10-12 гадзін у дзень, а сонечных дзён у годзе каля 240. Клімат спрыяльны для пляжнага адпачынку і лячэнні. Купальны сезон на курорце Эфарые Суддоўжыцца з чэрвеня па верасень.

    Асаблівасці пляжаў

    Пляжы курорта Эфарые Суд у Румыніі уяўляюць сабою ланцужок з невялікіх бухт, абароненых ад высокіх хваль і ветру. Па-праву пляжы курорта лічацца самымі чыстымі і спакойнымі як у Румыніі так, мабыць, і на ўсім узбярэжжы.

    Пляж Эфорые Суд мае даўжыню ўсяго каля 2 км. З-за бесперапыннай эрозіі, пляж значна скараціўся ў апошнія дзесяцігоддзі, ён робіцца ўсё вужэйшы на многіх сваіх пляцоўках. Што да берагавой лініі, то яна досыць высокая — дабрацца да пляжа можна спусціўшыся па лесвіцы.

    Тут рэдка можна сустрэць моладзевыя вечарыны, шумныя дыскатэкі. Галоўным чынам на пляжы курорта цешацца адпачынкам сямейныя пары з дзецьмі. У якасці забавак прапануюцца катамараны, водныя лыжы, катэры, парашуты. Для дзяцей ёсць абсталяваныя пляцоўкі з атракцыёнамі.

    Цікавае

    Адпачываючы на курорце Эфарые Суд у Румыніі варта разнастаіць свой вольны час і здзейсніць хоць бы адно экскурсійнае падарожжа: у Канстанцу ці ў Мангалію, у Трансільванію ці ў Сінаю, на вінограднік Мурфатлар ці ў сталіцу Румыніі — Бухарэст.
    Самы просты варыянт — змесцаваная не далёкае Канстанца, якая падае шмат магчымасцяў з карысцю прабавіць час і пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Румыніі. Гэтак жа побач з курортам Эфарые Суд у Румыніі на процілеглым беразе возера Цекікіёл знаходзіцца манастыр Святой Марыі, пабудаваны ў XVII стагоддзі, які гэтак жа зможа зацікавіць дапытлівага вандроўніка.

    Падчас падарожжаў па ўзбярэжжы варта азнаёміцца з асаблівасцямі румынскай нацыянальнай кухні. Зрабіць гэта можна ў адным са шматлікіх рэстаранаў, якія прапануюць, зазвычай, меню нацыянальнае і еўрапейскае.

  • Эфорые Суд (Румынія)Эфорые Суд (Румынія) - пляжЭфорые Суд (Румынія) - пляжЭфорые Суд (Румынія) - забаўкі на пляжыЭфорые Суд (Румынія) - вечеромЭфорые Суд (Румынія) - закатЭфорые Суд (Румынія) - возера ЦекіргіёлЭфорые Суд (Румынія) - панарама горада
  • Транспартная даступнасць

    Найбліжэйшы міжнародны аэрапорт змесцаваны за 39 км ад курорта непадалёк ад горада Канстанца. Ад аэрапорта можна даехаць на машыне ці на цягніку па лініі Канстанца-Мангалія.
    Каб здзейсніць невялікі тур па найблізкіх гарадах для агляду славутасцяў, варта скарыстацца турыстычным двухпавярховым аўтобусам, які курсуе па ўсім узбярэжжы.

  • Гатэлі курорта Эфорые Суд

  • Профіль курорту
    • SPA&Welness
    • Гінекалогія
    • Захворванні скуры
    • Захворванні апорна-рухальнага апарата
    • Захворванні нервовай сістэмы
    • Захворванні органаў дыхання
    • Хваробы цывілізацыі
    • Дзіцячае аздараўленне
    • Рэабілітацыя пасля аперацый
    Уваход у мора на курорце
    • Пясчаны (серы пясок)
    Міжнародная катэгорыя пляжу
    • зялёны сцяг
  • Карта курорта Эфорые Суд