Еврокурорт Мабільная версія

Мост Аляксандра III

  • Агульная інфармацыя

    Размяшчэнне Францыя, Парыж
    Google 48.863849, 2.313589
  • Апісанне

    Мост Аляксандра III— знак сяброўства Расіі і Францыі. Мост стаў гасцінцам рускага цара Мікалая II французскай сталіцы і названы ў гонар яго бацькі Аляксандра III. Мост будаваўся чатыры гады з 1896 да 1900 гг.

    Мост Аляксандра III перакінуты праз раку Сену ў Парыжы паміж Елісейскімі палямі і Хатай Інвалідаў. Даўжыня моста складае 160 метраў. Заезд і выезд вянчаюць пышныя калоны, анёлы і цудоўныя німфы размешчаны па ўсёй даўжыні моста. А што да знака сяброўства, то ён размешчаны на сярэдзіне будынка, і пазначаецца дзвюма німфамі Нявы і Сены, каторыя маюць адпаведныя гербы.

    Цяпер, мост гэта не толькі спосаб пераправы; кажуць, што кожнае жаданне, загаданае вечарам, стоячы на сярэдзіне, праўдзіцца вельмі хутка. А ўсё таму, што мост аточаны анёламі, каторыя «бачаць» душу кожнага і дапамагаюць у выкананні мары.

    Таксама мост вянчаюць знакі навукі, прамысловасці, мастацтва і бітвы, яны натхняюць і дораць неапісальнае адчуванне велічы, сусветнага спазнання.

    У маста Аляксандра III ёсць «малодшы брат» — Траецкі мост у Пецярбургу, які будаваўся паралельна французскаму збудаванню, у абедзвюх канструкцыях прысутнічаюць агульныя элементы.

  • Карта