Еврокурорт Мабільная версія

Востраў Сітэ

  • Агульная інфармацыя

    Размяшчэнне Францыя, Парыж
    Google 48.854614, 2.347782
  • Апісанне

    Востраў Сіітэ — места, адкуль пачынаецца Парыж. Востраў размешчаны пасярод ракі Сена. Тут знаходзяцца самыя знакамітыя архітэктурныя помнікі даўніны, такія яккапліца Сэнт- Шапель, гатычны сабор Парыжскай Богамаці, турма Кансьержы. Гэты востраў зачаруе кожнага сваімі раскошнымі асабнякамі XVII стагоддзя, сельскімі вулачкамі і зялёнымі набярэжнымі.

    Гісторыя вострава пачалася яшчэ ў 300 годзе да н.э., калі адно з кельцкіх плямён, «парызіі», заснавала тут селішча Лютэцыя. У 52 годзе да н.э. Лютэцыя была захоплена войскамі Юлія Цэзара.

    Рымляне не надавалі востраву Сітэ вялікага палітычнага значэння, аднак зрабілі яго адміністрацыйным цэнтрам і пабудавалі палац- крэпасць. У 508 г. палац стаў рэзідэнцыяй каралёў дынастыі Меравінгаў.

    Каралі дзяржавы франкаў ператварылі старую рымскую крэпасць у пышны палац, ад якога да сённяшніх дзён захаваліся толькі капліца Сэнт - Шапель і турма Кансьержы. На іншым канцы парыжскага вострава Сітэ яны ўзвялі сваё самае знакамітае збудаванне - грандыёзны сабор Парыжскай Богамаці.

  • Карта