Еврокурорт Мабільная версія

Купальні Сечані

  • Агульная інфармацыя

    Размяшчэнне Венгрыя, Будапешт
    Google 47.518610, 19.082374
  • Апісанне

    Тэрмальная Купальня Сечані знаходзіцца ў Гарадскім Парку і з'яўляецца самай вялікай у Еўропе.

    Свідраванне адтуліны было пачата ў 1868 годзе пад кіраўніцтвам сусветна вядомага інжынера Жыгмандзі Вілмоша. Над крыніцай была пабудавана першая купальня, якая атрымала назву «Артэзіянская купальня». Аднак будынак купальні не адпавядаў патрэбам. Было вырашана пачаць будаўнічыя працы па пашырэнні будынка купальні. У 1913 у Гарадскім Парку адкрылася новая лекавая купальня Сечані ў стылі неабарока. Цягам дзесяцігоддзяў будынак моства разоў перабудоўвалі і пашыралі, у 1927 годзе была пабудавана купальня з пляжам, а ў 60-х гадах яе зрабілі прыдатнай для купанняў зімой.

    Купальню забяспечвае вадой крыніца Св. Іштвана. Лекавая вада, што ўстае з глыбіні 1256 метраў, мае тэмпературу 77 градусаў па Цэльсіі. Купальня Сечані- гэта самая гарачая крыніца ў Еўропе.

    У лячэнне захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту, дыхальных шляхоў, суставаў, хрыбетніка дапамагае лекавая вада і аддзел фізіятэрапіі, што працуе ў рамках дзённай лякарні. Воды купальні прыгодныя таксама для пітва. Вада з пітной крыніцы ўтрымвае кальцый, магній, хлор, сульфат, шчолач і значную колькасць фтору.

    Усяго ў Купальні Сечані налічваецца 15 унутраных басейнаў, 3- вонкавых. У розных секцыях лекавай купальні адчуваецца грэцкая і рымская культура купання, а таксама і ўсходні ўплыў.

    Апроч традыцыйных паслуг прапануецца гарачая і вільготная парыльня, саўна, фітнэс, трэнажорная зала, падбадзёрлівы масаж, салярыя, басейн «неспадзевак». Апроч гэтага 45-хвілінная гімнастыка, накіраваная на спальванне тлушчу і надання патрэбнай формы целу, а таксама 20-хвілінная водная аэробіка. Купальня Сечані забяспечвае наведнікам кожнага веку выдатны адпачынак і акрыянне.

  • Карта