Еврокурорт Мабільная версія

З 10 чэрвеня запрацуе сістэма бязвізавага рэжыму для заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў

<p><b>З 10 чэрвеня запрацуе сістэма бязвізавага рэжыму для заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў</b></p>
Апублікавана 10:00  07-Чэрвеня-2019

У перыяд з 10 чэрвеня па 10 ліпеня заўзятары II Еўрапейскіх гульняў могуць знаходзіцца ў Беларусі без візы.

Для таго, каб перасекчы мяжу Беларусі, неабходна прад'явіць памежніку білет на любое спартовае мерапрыемства Гульняў, на цырымонію адкрыцця альбо закрыцця.

Пры гэтым бязвізавы рэжым з нагоды правядзення Еўрапейскіх гульняў, ніяк не адаб'ецца на іншых магчымасцях наведвання Беларусі без візы. Як растлумачыў намеснік дырэктара Фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» Анатоль Котаў: "Заязджаючы павінен дакладна заявіць пра рэжым, па якім перасякае мяжу: па квітку на Еўрапейскія гульні (можна трапіць у Беларусь праз любы пункт пропуску) альбо па звычайным 30-дзённамым безвiзе (дзейнічае толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск). Варта памятаць, што звычайны бязвізавы рэжым не дае магчымасці пакінуць Рэспубліку Беларусь праз іншыя пункты пропуску, акрамя аэрапорта.

Замежнікі, якія плануюць патрапіць у Беларусь з Расіі на наземным транспарце, павінны перасякаць мяжу ў строга вызначаных месцах: гэта ўсяго тры аўтамабільных дарогі і тры чыгуначных напрамкі.

Заўзятары, якія прыедуць на сваім аўтамабілі, будуць вызваленыя ад платы за праезд па дарогах. У пунктах пропуску яны змогуць скарыстацца адмысловымі калідорамі, якія пазначаны сімволікай II Еўрапейскіх гульняў.

Навіны турызму