Замак Кронборг
-
Агульная інфармацыя
Размяшчэнне Данія, Хельсінгёр Google 56.038992, 12.621160 -
Апісанне
Каралеўскі замак Кронборг у Хельсингёре (Эльсіноры) размяшчаецца ў стратэгічна важным месцы, кантралюючы Эрэсун (Зунд) - праліў паміж Даніяй і Швецыяй. Гэты замак мае вялікае сімвалічнае значэнне для дацкага народа. Ён адыграў ключавую ролю ў гісторыі Паўночнай Еўропы ў перыяд XVI-XVIII стст. Будаўніцтва гэтага славутага замка эпохі Адраджэння пачалося ў 1574, а затым яго абарончыя збудаванні былі ўзмоцнены ў адпаведнасці з канонамі ваеннай архітэктуры канца XVII ст. Ён застаецца ў нязменным стане да цяперашняга часу і шырока вядомы як Эльсіноры - месца дзеяння шэкспіраўскага «Гамлета». У 2000 годзе Кронборг быў уключаны ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сёння замак Кронборг з'яўляецца турыстычным цэнтам Даніі. Для наведвання адкрыты ўмацавання замка, пакоі і залы, каралеўскія пакоі, падземныя казематы, капліца і Парахавы дом. У замку таксама размешчаны Дацкі марскі музей, у якім можна пазнаёміцца з гісторыяй дацкага флоту. p> -
Карта