
















Тэрмальная вада Абана Тэрме, насычаная геатэрмічнымі кампанентамі, адносіцца да разраду глыбокіх тэрмальных вод і выходзіць на паверхню зямлі пры тэмпературы 85 °С. Унікальныя характарыстыкі тэрмальнай вады гэтай зоны абумоўлены яе працяглым
знаходжаннем пад зямлёй, каля 30 гадоў, якое яна ажыццяўляе перш чым выйсці на паверхню зямлі ў Абана Тэрме. Вада бярэ свой пачатак у па-экалагічнаму чыстым басейне альпійскага перадгор'я, гары Монці Лесіні, затым павольна
праходзіць праз нетры зямлі, прасочваючыся праз вапнавую горную пароду, дасягаючы глыбіні 3 000 метраў. Падчас свайго
праходжання пад зямлёй вада падвяргаецца дзеянню высокай тэмпературы і моцнага ціску, узбагачаючыся пры гэтым мінеральнымі солямі і
лячэбнымі кампанентамі, а затым выходзіць на паверхню зямлі ў зоне Эуганскіх узгоркаў.
Тэрмальныя гразі зоны Эуганскіх Узгоркаў – гэта багатая на арганічныя і неарганічныя элементы сумесь некалькіх кампанентаў: цвёрдага (гліна), вадкага (солевая бром-ёдзістая тэрмальная вада) і біялагічнага (мікраарганізмы і біаматэріалы). Гразі праходзяць доўгі працэс «паспявання» ў
спецыяльна абсталяваных ваннах-рэзервуарах, змешчаных на тэрыторыі гатэля, пры непасрэдным кантакце з тэрмальнай вадой, за час якога ўзбагачаюцца арганічнымі кампанентамі, солямі, мінераламі і мікраарганізмамі, набываючы высокаэфектыўны тэрапеўтычны эфект. На працягу шматлікіх стагоддзяў лячэбныя ўласцівасці гразяў і тэрмальных крыніц
Абана Тэрме даказалі сваю эфектыўнасць і па праве могуць лічыцца закладам здароўя і крыніцай энергіі для Вашай душы і цела.
Усе госці гатэля маюць магчымасць набыцця пакета аздараўленчых працэдур, якія ўключаюць пражыванне ў нумары абранай катэгорыі, харчаванне па сістэме поўны пансіён, папярэднюю кансультацыю лекара, карыстанне халатам для наведвання працэдур, сеансы аплікацый лячэбнай гразі, тэрмальныя ванны і рэлаксацыйныя масажы. Кошт пакета паслуг залежыць ад працягласці знаходжання ў гатэлі і падаецца пад запыт.