
































Лякарня «Гранд СПА Летува» - адна з найбуйнейшых і
самых сучасных лякарняў ў Балтыйскіх краінах, якая прапануе комплексныя паслугі
лячэння, паляпшэння здароўя і рэабілітацыі ў адным месцы. Лякарня прапануе
шырокі выбар розных працэдур, якія не толькі дапамагаюць аднаўляць
фізічную і духоўную раўнавагу, але і лячыць складаныя захворванні, а таксама
праходзіць рэабілітацыю пасля траўмаў.
Лякарня «Гранд СПА Летува» пераняла і беражэ шматгадовы вопыт лячэння,
назапашаны спецыялістамі санаторыя «Летува». У істотна абноўленай
лякарні ўкаранёны перадавыя тэхналогіі лячэння і СПА новага пакалення.
На тэрыторыі Гранд СПА Летува таксама знаходзіцца абсталяваная самым сучасным
абсталяваннем стаматалагічная клініка Grand SPA Lietuva.
Тут можна пракансультавацца ў стаматолага, зрабіць рэнтгенаўскія здымкі,
прайсці тэрапеўтычнае лячэнне, эстэтычнае аднаўленне
каронак зубоў (з выкарыстаннем кампазіта новага пакалення Enamel +), а таксама
зрабіць пратэзаванне зубоў.
У цэнтры Гранд СПА Летува ёсць мінеральная крыніца, вада якой
выкарыстоўваецца ў 110 разнастайных аздараўленчых працэдурах.