размешчаны ў цэнтры горада-курорта Хайдусабосла. Побач знаходзіцца венгерскі лячэбны, аздараўленчы і забаўляльны цэнтр
«Хангараспа Хайдусабосла»/«Hungarospa Hajdúszoboszló» , з якім гатэль злучаны спецыяльным пераходам. У ім размешчаны тэрмальныя купальні - адкрытыя і закрытыя басейны, дзе тэмпература вады дасягае +32°С,+36°С і +38°С. У цэнтры
«Хангараспа Хайдусабосла»/«Hungarospa Hajdúszoboszló» ёсць уласны пляж, плошча якога каля 30 га. Тут таксама знаходзіцца аквапарк, дзе ўсе адпачывальнікі могуць пракаціцца па шматузроўневых водных горках, а дзяцей чакаюць спецыяльныя басейны з вялікімі сланамі і іншыя цікавыя забавы.
Горад Хайдусабосла размешчаны прыблізна ў 20 км ад Дэбрэцэна і ў 202 км ад Будапешта.