вул. Здравлішкі, 12, 3250 Рагашка Слаціна, Славенія
размешчаны ў цэнтры старадаўняга курортнага горада Рагашка Слаціна з выглядам на пышны парк і ўяўляе сабою выдатны ўзор архітэктурнага майстэрства, непадуладны часу. 194 гістарычныя пакоі вяртаюць кожнага госця ў часы прынцэсы Сісі (Аўстрыйскай імператрыцы), імператара Франца Ёзэфа і чароўных канцэртаў Феранца Ліста.
Тады былі пабудаваны першыя гатэлі: "Здравілішкі хата", які сёння носіць назву Гранд Рагашка Прэміум з нумарамі класа суперыёр, гатэлі Сцірыя і Штросмаер, а таксама цэнтральная курортная зала, вядомая сёння як Крыштальная канцэртная зала.
У 2003 году ўсе будынкі комплексу былі цалкам рэканструяваны, аднак і дагэтуль ствараецца ўражанне, што час у гэтым месцы цудоўнай выявай спыніўся, і раскоша былых стагоддзяў гарманічна пераплялася з сучаснымі выгодамі і камфортам. У спісе шляхетных госцяў значыцца нямала вядомых прозвішчаў прадстаўнікоў кіравальных дынастый: Габсбургі, Банапарт, Гагенцолерны, Караджорджавіч і іншыя.
Рагашка Слаціна прыцягвае госцяў, якія імкнуцца здабыць здароўе і аднавіць сілы дзякуючы ўнікальнаму ўздзеянню натуральнай мінеральнай вады "Данат Мg", нацешыцца прыемным адчуваннем супакою на ўлонні выдатнай прыроды і акунуцца ў атмасферу багатага культурнага жыцця.
Комплекс Гранд гатэль Рагашка ўяўляе сабою 3 гатэля - галоўны гістарычны гатэль Гранд Рагашка прэміум, і былыя Сцірыя і Штросмаер, а сёння Гранд Рагашка стандарт. Усе гатэлі злучаны паміж сабой пераходамі. А праз гатэль Данат 4* і крыты пераход Гранд Гатэль Рагашка злучаны з
Медыцынскім цэнтрам і пітнай галерэяй.
Усе гатэлі комплексу маюць агульную інфраструктуру і агульную рэцэпцыю, размешчаную ў Гранд Рагашка прэміум. Да паслуг госцяў пансiённы рэстаран Чатыры Сезоны, аперыціў-бар Гранд Кафэ, шыкоўны рэстаран а-ля карт Рандэву, Spa & Beauty цэнтр (былы Віс Віта) і крама.