Балатон - адзін з самых папулярных
курортаў Венгрыі. Тут знаходзіцца самае вялікае прэснаводнае возера Цэнтральнай
Еўропы - Балатон, размешчанае на Сярэднедунайскай раўніне. Яно знаходзіцца ў
катлавіне тэктанічнага паходжання, якая выцягнулася ўздоўж паўднёва-ўсходняга падножжа гор Баконь. Плошча паверхні возера складае 594 км2, даўжыня - 79 км, шырыня - ад 1,2 да 12,4 км, сярэдняя глыбіня - каля 3,6 м.
Тэмпература вады ў Балатоне у летнія месяцы заўсёды вышэй +20°С. Паўночныя берагі возера ў асноўным высокія, паўднёвыя берагі - плоскія, часткова забалочаныя.