




Балатон - адзін з самых папулярных курортаў Венгрыі. Тут размешчана самае вялікае прэснаводнае возера Цэнтральнай Еўропы - Балатон, якое знаходзiцца на Сярэднедунайскай раўніне. Яно знаходзіцца ў катлавіне тэктанічнага паходжання, якая выцягнулася ўздоўж паўднёва-ўсходняга падножжа гор Баконь. Плошча паверхні возера складае 594 км2, даўжыня - 79 км, шырыня - ад 1,2 да 12,4 км, сярэдняя глыбіня - каля 3,6 м.
Тэмпература вады ў Балатоне у летнія месяцы заўсёды вышэй за +20°С. Паўночныя берагі возера ў асноўным высокія, паўднёвыя берагі - плоскія, часткова забалочаныя.
Курортную зону паўночнага ўзбярэжжа складаюць каля 25 прыбярэжных курортаў. Кестхей - адзін з першых гарадоў, пабудаваных на беразе возера Балатон. Тут захаваліся старадаўнія вулачкі і размешчаны ў прыгожым парку палац Фештэціч, пабудаваны ў барочным стылі.