












Бірштанас – курортны горад, размешчаны ў паўднёвай частцы Літвы. Дзякуючы складу мінеральнай вады і мяккаму паветру, насычанаму фітанцыдамі, курорт здаўна лічыцца адным з самых лепшых у краіне.
У санаторыі Вярсме галоўнымі лячэбнымі фактарамі з'яўляюцца - лячэбныя гразі і мінеральная вада. Свідравіна глыбінёй каля 260 м знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі лячэбных ваннаў. Гэта гідрапрацэдура дабратворна ўплывае на арганізм чалавека - паслабляюцца цягліцы, расчыняюцца скурныя поры, узмацняецца кровазварот і працэсы абмену рэчываў, паглыбляецца дыханне, паляпшаецца засваенне кіслароду. Мінеральная вада таксама добра ўплывае на імунную сістэму, памяншае боль і запаленні.
На тэрыторыі санаторыя Вярсме знаходзіцца бювет, дзе можна папробаваць сапраўдную, негазаваную, без кансервантаў мінеральную воду «Вітаўтас».
Для лячэння ў санаторыі выкарыстоўваюцца тарфяныя гразі з уласнага кар'ера, размешчанага ў Прэнайскім раёне, у вёсцы Кашаняй. У лячэбніцы гэтыя гразі ачышчаюцца ад крупных прымешак, перамолваюцца, разводзяцца мінеральнай вадой, награваюцца і па трубаправодах падаюцца ў працэдурныя памяшканні. Эфектыўнай часткай гэтых тарфяных гразяў з'яўляецца калоідная фракцыя, якая складаецца з гумусу, бітумаў, воску, цэлюлозы і лігніну.Тэмпература і хімічны склад гразяў аказваюць лячэбнае ўдзеянне, паляпшаюць перыферычны кровазварот, мікрацыркуляцыю. Гэта, у сваю чаргу, паляпшае пiтанне тканін, саслабляе болевыя адчуванні, стымулюе дзейнасць эндакрынных залоз, павялічвае адаптыўныя і кампенсацыйныя функцыі арганізма.
У санаторыі працуе аданталагічная клініка, якая аказвае наступныя паслугі: прафілактыка, гігіена, эстэтычнае пламбаванне, лячэнне перыадонта, хірургічнае лячэнне, пратэзаванне, імплантацыя, а таксама рэнтгенаўскія даследаванні.