




Залакарош лічыцца адным з самых маладых курортаў Венгрыі, аднак з кожным годам становіцца ўсё больш папулярны сярод турыстаў. Тэмпература вады размешчаных у ім тэрмальных крыніц складае каля +85°C...+96°C. Яна багатая фторам, бромам і ёдам.
Вада выкарыстоўваецца пры лячэнні боляў у цягліцах, суставах і хранічных запаленчых працэсах у арганізме, ужываецца пры сур'ёзных неўралагічных, сардэчна-сасудзістых і гінекалагічных захворваннях, а таксама парушэннях работы сістэмы кровазвароту. Лячэбныя тэрмальныя крыніцы падыходзяць для пацыентаў, якія праходзяць рэабілітацыю пасля аперацый i траўм.
У Залакарошы знаходзіцца лячэбная купальня "Граніт" з адкрытымі і крытымі тэрмальнымі басейнамі з тэмпературай вады +28°С...+36°С, плавальнымі басейнамі для дзяцей і дарослых, басейнамі з гідрамасажам і хвалямі.
У гатэлі Караш СПА 4* выкарыстоўваецца таласатэрапія, заснаваная на лячэбным уздзеянні мора на арганізм чалавека. Для лячэння і аздараўлення прымяняюцца марскія водарасці якія змяшчаюць карысныя элементы і вітаміны, а таксама марскія гразі. Метады таласатэрапіі накіраваны на дэтаксікацыю скуры, падтрыманне яе тонусу і здаровага колеру.