











знаходзіцца ў будынку канца XIX стагоддзя, акружаным маляўнічым паркам Святой Кінгі. Размешчаны ў непасрэднай блізасці ад вала Данілавіча, адкуль пачынаецца турыстычная траса па знакамітых шахтах Вялічкі.
У гэтым гатэлі госцяў чакае цішыня, прыватнасць і высокая якасць абслугоўвання. Інтэр'еры гатэля і дэкаратыўныя элементы падкрэсліваюць сувязь гатэля з капальнямі, элегантная мэбля, высакаякасныя тканіны, з густам падабраныя дэталі ствараюць атмасферу раскошы, якую ацэняць нават самыя патрабавальныя госці. Далікатная вытанчанасць стварае клімат поўны цяпла і камфорту.
Гатэль мае магчымасць цалкам зачыніць тэрыторыю па просьбе госцяў.
Hа глыбіні 135 м пад зямлёй, у непаўторным саляным строі камеры «Возера Весэль», абсталяванай трэнажорамі для фізічных практыкаванняў, арганізуюцца 6,5-гадзінныя лячэбныя працэдуры. Асноўную ролю ў механізме лячэння
гуляе ўнікальны мікраклімат, які характарызуецца вылучнай бактэрыялагічнай чысцінёй, высокай вільготнасцю
(адносная вільготнасць у межах 74 - 90 %) і высокім утрыманнем хлорыстага натрыю (24 мг/куб. м), а таксама такіх элементаў, як магній, марганец і кальцый. Паветра ў шахце не ўтрымоўвае шкодных рэчываў, якімі багата навакольнае асяроддзе на паверхні зямлі. Высокая вільготнасць паветра змяншае выпарэнне вады з верхніх дыхальных шляхоў і прадухіляе неспрыяльнае высыханне слізістай абалонкі верхніх дыхальных шляхоў.
Лячэнне ўяўляе сабою актыўную форму рэабілітацыі, заснаваную на сучаснай дыхальнай гімнастыцы, у якую ўваходзяць практыкаванні па кантролі і карэкцыі дыхання, навучанне дыханню дыяфрагмай, трэніроўка дыхальных цягліц, а таксама працэдуры ачышчэння бронх. Знаходжанне пад зямлёй асабліва карысна пры лячэнні: захворванняў вepxняга і нижняга
yчacткаў дыхальнага aпapaтa (захворванні носа, пазух, горла, гартані, астмa, хранічнае абцюрацыйнае захворванне лёгкіх, захворванні бpoнxаў), алергіі, захворванняў кожы, метабалічных засмучэнняў (атлусценне).
Рэкамендуецца пры захворваннях:
Дыхальнай сістэмы: